Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего: 55514 документов. Показано: 53 за последние 30 дней.

"Электрасмецце" ад мабільніка, ноўтбука, аўтамабіля   / Сідарок, Ірына /

Апошнія некалькі гадоў у Беларусі збіраецца па 180 тон элементаў сілкавання, у тым ліку літый-іонных акумулятараў. Апошніх ужо захоўваецца амаль тона, і спецыялісты ў найбліжэйшыя гады чакаюць вялікага наплыву такіх элементаў. Спецыялісты абмеркавалі праблему абыходжання з «электрасмеццем» на каардынацыйным экасавеце пры Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Сёлета навукоўцы павінны прадставіць базавую тэхналогію перапрацоўкі літый-іонных акумулятараў, паведаміў Ігар Смяглікаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   12.01.2024
Рубрика: Наука и технологииЭкологическая деятельность
«Электрасмецце» ад мабільніка, ноўтбука, аўтамабіля   / Сідарок, Ірына /

Два гады таму акумулятарамі пачалі займацца ў фізіка-тэхнічным інстытуце НАН Беларусі. Пачыналі з нуля, і цяпер рабочая група працуе ў рамках дзяржпраграмы развіцця электратранспарту, рэалізоўваючы праект, згодна з якім сёлета навукоўцы павінны прадставіць базавую тэхналогію перапрацоўкі літый-іонных акумулятараў, паведаміў Ігар Смяглікаў, намеснік дырэктара па навуковай рабоце фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі

Источник: Звязда,   11.01.2024
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельностьНаука и технологии
Как коммунальщики и дорожники борются с зимней гололедицей   / Сідарок, Ірына /

НАН Беларуси разработала специальный ингибитор (вместо обычной песчано-соляной смеси), цель которого — уменьшить вредное влияние на зеленую окружающую среду и металлические ограждения. Его применение отрабатывается на улицах Свердлова и Ульяновской.

Источник: Звязда,   06.12.2023
Рубрика: Наука и технологииНАН БеларусиНаука и общество
Тоны солі для дарогі   / Сідарок, Ірына /

Да халоднага сезона камунальнікамі нарыхтавана каля 200 тысяч тон пясчана-салянай сумесі, для аператыўнага рэагавання на надвор’е сфарміравана 725 аварыйных-аднаўленчых брыгад колькасцю 3400 чалавек. Ёсць месца і інавацыям. НАН Беларусі распрацавала спецыяльны інгібітар (замест звычайнай пясчана-салянай сумесі), мэта якога — зменшыць шкодны ўплыў на зялёнае наваколле і металічныя агароджы. Яго прымяненне адпрацоўваецца на вуліцах Свярдлова і Ульянаўскай.

Источник: Звязда,   06.12.2023
Рубрика: Экологическая деятельность
Аднаўляльная,мясцовая, выкапневая   / Сідарок, Ірына /

Пытаннямі энергазберажэння Беларусь займаецца ўжо 30 гадоў, на працягу якіх выкананы пяць дзяржаўных праграм па энергазберажэнні, а дзякуючы выкарыстанню сучасных навукова-тэхнічных распрацовак, абсталявання, матэрыялаў удалося выбудаваць уласную рэзультатыўную сістэму работы щ гэтым кірунку. Пра ўздзеянне паліўна-энергетычнага комплексу на стан наваколля распавеў Антон Брынь, дырэктар Інстытута энергетыкі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   16.11.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Інтэлект чалавечы і штучны   / Сідарок, Ірына /

Кошт нематэрыяльных актываў у свеце перавысіў цану матэрыяльных, то-бок дзесьці ў 2010 годзе ў эканоміцы адбыўся пераход да новага развіцця, і сёння цана буйных кампаній — гэта кошт не матэрыяльных актываў, а тэхналогій. Добрым тэхналагічным рашэннем стала стварэнне штучнага інтэлекту, і цяпер трэба думаць, як «упісаць» яго ў развіццё ўсяго чалавецтва. Гэтыя і іншыя думкі гучалі на ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Інтэлектуальныя тэхналогіі сёння — драйвер развіцця ўсіх эканамічных працэсаў. Аднак мала стварыць інтэлектуальную ўласнасць (тэхналогію) — важна яе абараніць і забяспечыць пытанні яе рэгулявання, засяродзіў увагу Аляксандр Шумілін, акадэмік-сакратар аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   25.10.2023
Рубрика: Мероприятия НАНСотрудники НАН
Віртуальныя трэнажоры, лічбавыя прылады, смарт-тэхналогіі   / Сідарок, Ірына /

Інавацыйныя тэхналогіі ў сферы энергетыкі, экалогіі, лічбавізацыі, электратранспарту, энергазберажэння на Energy Expo прадставіла больш як 200 айчынных і замежных арганізацый. Важным на выставе быў і экалагічны складнік. Мясцовыя віды паліва (МВП) маюць усё большае значэнне ў энергетычным балансе краіны, і ўдзельнікі круглага стала «Выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў» паказалі, якія існуюць тэндэнцыі ў гэтай сферы і звязаныя з гэтым праблемы, расказаў Вадзім Кіцікаў, дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   24.10.2023
Рубрика: Сотрудники НАН
Цікавінкі XXVІІ Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo   / Сідарок, Ірына /

Важным на выставе быў і экалагічны складнік. Мясцовыя віды паліва (МВП) маюць усё большае значэнне ў энергетычным балансе краіны, і ўдзельнікі круглага стала «Выкарыстанне мясцовых паліўна-энергетычных рэсурсаў» паказалі, якія існуюць тэндэнцыі ў гэтай сферы і звязаныя з гэтым праблемы, расказаў Вадзім КІЦІКАЎ, дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі: Адзін з важных кірункаў павышэння эфектыўнасці выкарыстання МВП — адначасовае прымяненне аднаўляльных крыніц энергіі. Ёсць і дрэвы, якія хутка растуць, каб выкарыстоўваць іх на шчапу. Можна эфектыўна прымяняць і сонечныя воданагравальныя ўстаноўкі адначасова з работай кацельных, што дазваляе ў пэўны перыяд года зніжаць сабекошт.

Источник: Звязда,   23.10.2023
Рубрика: Наука и технологииНАН БеларусиЭкологическая деятельность
Выкінуць нельга выбраць   / Сідарок, Ірына /

Які пластык лягчэй за ўсё выбраць з адходаў і якія яго віды можна перапрацаваць? Ці такі добры біяраскладальны пластык і як зрабіць пластык больш «добрым»? Чаму пластык у свой час стаў ратавальнікам чалавецтва? Што можа зрабіць кожны, каб захаваць Зямлю ад несупыннага знішчэння? Адказы на гэтыя пытанні шукалі эксперты падчас тэматычнага круглага стала. Зірнуць на «пластыкавую» праблему з пункту гледжання ўсіх штучна створаных чалавекам матэрыялаў прапанаваў Валерый ГАНЧАРОЎ, дырэктар цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   17.10.2023
Рубрика: Экологическая деятельностьМероприятия НАНСотрудники НАН
Инновационные, интеллектуальные, отечественные... Что сегодня могут современные электронные технологии   / Сідарок, Ірына /

Василий Ковалев, заведующий лабораторией анализа биомедицинских изображений Объединенного института проблем информатики НАН Беларуси: Например, создание каких-то базовых средств накопления медицинских данных, автоматизация процессов выписки рецепта и получения лекарств в аптеке создает основу для функционирования более высоких и развитых в определенном смысле форм. Одна из важнейших ІT-задач в этой области — автоматизация процессов диагностики заболеваний. Технических средств для этого много (анализ съемки изображений пациентов, компьютерной томографии, ультразвуковых исследований).

Источник: Звязда,   17.10.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Аўто з зяленымі нумарамі   / Сідарок, Ірына /

Летась сусветны аб'ём рэалізацыі электратранспарту вырас на 55 %. Па прагнозах спецыялістаў, сёлета гэтая лічба падрасце яшчэ на 36 %. Аналагічная дынаміка назіраецца і ў Беларусі. Пра трансфармацыю транспартнага рынку Беларусі расказалі эксперты галіны, у тым ліку Сяргей Чыжык, першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   06.06.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Каб было смачна, бяспечна і нядорага   / Сідарок, Ірына /

Летам у Беларусі будзе працаваць 5,9 тысячы дзіцячых лагераў, дзе, як мяркуецца, адпачне звыш 377 тысяч малых. Аздараўленчая кампанія для непаўналетніх, пачатку якой папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа, стартавала 1 чэрвеня. Як зрабіць пуцёўку для дзіцяці больш таннай, на што звяртаюць увагу пры падрыхтоўцы да пачатку сезона, і якія практыкі склаліся ў прафсаюзных арганізацыях НАН Беларусі, расказалі спецыялісты Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Источник: Звязда,   03.06.2023
Рубрика: НАН Беларуси
Гуманітарнае супрацоўніцтва, валанцёрства і турызм   / Сідарок, Ірына /

Пляцоўка, дзе можна абмеркаваць найбольш актуальныя для Беларусі і Расіі пытанні і дзе выпрацоўваюцца механізмы па рэалізацыі дамоўленасцяў, прынятых на найвышэйшым узроўні. А яшчэ — неад'емная частка сістэмы расійска-беларускага стратэгічнага партнёрства. Так называюць і такім бачаць Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Прадстаўнікі НАН Беларусі бяруць актыўны ўдзел у форуме, прычым не толькі ў секцыі, звязанай з навукай, але і ў секцыях аграрнай тэматыкі, ІT-тэматыкі і прамысловай палітыкі, заўважыў Васіль ГУРСКІ, галоўны навуковы сакратар НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   12.04.2023
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНМеждународное сотрудничество
Альтэрнатыўная тара   / Сідарок, Ірына /

Забруджванне пластыкам наваколля — адна з найбольш вострых экалагічных праблем сучаснасці. Яна становіцца ўсё больш пагрозлівай па маштабах, і пралічыць яе наступствы немагчыма. Што робіцца і плануецца ў краіне, каб пластыкавага смецця паменшала, расказалі спецыялісты галіны, у тым ліку Іван Бараноўскі, намеснік дырэктара Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   15.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Лепш жывеш - больш смецішь і... крадзеш   / Сідарок, Ірына /

Аб'ём утварэння адходаў залежыць найперш не ад таго, якім чынам іх збіраюць, а ад узроўню жыцця насельніцтва і эканамічнага развіцця краіны. Чым вышэйшы дабрабыт, тым больш адходаў утвараецца. Прычым узрастае якраз-такі аб'ём палімерных адходаў, а арганічных — меншае, упэўнены Іван Бараноўскі, намеснік дырэктара Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   11.03.2023
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Дзяржпалітыка ў смеццевай сферы Беларусі для павелічэння чысціні асяроддзя і змяншэння адходаў   / Сідарок, Ірына /

Для стварэння і забеспячэння экалагічна бяспечнага і эканамічна эфектыўнага абыходжання з цвердымі камунальнымі адходамі у краіне рэалізуецца Нацыянальная стратэгія па абыходжанні з імі. Падрабязна распавядаюць спецыялісты. у тым ліку дырэктар Інстытута жыллева-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі Вадзім Кіцікаў.

Источник: Родная прырода,   18.01.2023 № 1 С. 16-18
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Для ашчаднага лячэння   / Сідарок, Ірына /

Інтэнсіўнае апраменьванне з мінімальным прамянёвым уздзеяннем на здаровыя тканкі, якія акружаюць ракавую пухліну, у сучаснай медыцыне магчыма дзякуючы брахіятэрапіі. Расійскі гама-тэрапеўтычны комплекс «Брахіум», які прызначаны для комплекснага лячэння шэрагу анкалагічных захворванняў, якраз і дазваляе праводзіць такое ашчаднае і эфектыўнае лячэнне. «Расатам», дарэчы, плануе таксама пастаўляць абсталяванне для навуковага ядзернага цэнтра, які, мяркуецца, можа з'явіцца на базе Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў —»Сосны» НАН Беларусі ў межах далейшага беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Источник: Звязда,   17.01.2023
Рубрика: Международное сотрудничествоНАН Беларуси
Новая "супрацьгалалёдка" для зімовых дарог   / Сідарок, Ірына /

Сёлетняя зіма са сваімі маразамі і снегападамі беларусаў пераважна радуе. Аднак перапады тэмператур і перыядычныя празмерныя снежныя ападкі дадаюць работы камунальным службам горада. Каб своечасова рэагаваць на настрой надвор'я, трэба не толькі снег зграбаць, але і супрацьгалалёдныя мерапрыемствы праводзіць, кажуць спецыялісты. Айчынныя вучоныя атрымалі даручэнне распрацаваць новыя супрацьгалалёдныя сумесі, распавядае Вадзім Кіцікаў, дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   12.01.2023
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологии
Газ, торф і святло   / Сідарок, Ірына /

Пра напрамкі і перспектывы развіцця энергетычнай галіны Беларусі расказаў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Міністр заўважыў, што матэрыялы па пытанні будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС былі падрыхтаваны і ўсебакова разгледжаны органамі дзяржкіравання і НАН пры актыўным удзеле Мінэнерга і Мінэканомікі.

Источник: Звязда,   21.12.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Не падключайце Wi-Fi у кавярні!   / Сідарок, Ірына /

Сучаснае натуральнае асяроддзе чалавека змянілася з прыроднага на тэхналагічнае. 80 % беларусаў карыстаюцца інтэрнэтам. Што робіцца ў краіне для абароны персанальных даных (ПД) ад уцечкі і злоўжывання і якія звесткі пра сябе не трэба давяраць усяму свету, нават калі вельмі хочацца, расказалі спецыялісты Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных. Цэнтрам рыхтуецца пакет сацыяльнай рэкламы, якая раскажа людзям пра існуючыя рызыкі, а сумесна з Інстытутам сацыялогіі НАН Беларусі праводзіцца апытанне, каб атрымаць ад беларусаў зваротную сувязь адносна таго, ці ведаюць яны пра новыя падыходы ў абароне ПД, ці разумеюць, якімі правамі валодаюць.

Источник: Звязда,   08.12.2022
Рубрика: Наука и общество
Тры "кіты" айчыннай эканомікі   / Сідарок, Ірына /

Пра вынікі конкурсу "Лідар энергаэфектыўнасці" распавядаюць яго арганізатары, у тым ліку дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі Вадзім Кіцікаў.

Источник: Звязда,   12.11.2022
Рубрика: Сотрудники НАНМероприятия НАНЭкологическая деятельность
Водная стратэгія   / Сідарок, Ірына /

Нацыянальная стратэгія кіравання воднымі рэсурсамі да 2030 года скіравана на павышэнне эфектыўнасці выкарыстання водных рэсурсаў для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны ва ўмовах клімату, які мяняецца, а таксама стварэння ўмоў для захавання водных экасістэм. Прысваенне экастатусу рэкам і азёрам дазваляе сачыць за іх якасцю, а нарміраванне забруджвання сцёкавых вод спрыяе кантролю іх ачысткі. Што заканадаўча робіцца ў Беларусі для аховы водных рэсурсаў, расказалі эксперты воднай галіны, у тым ліку вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута прыродакарыстання НАН Беларусі Кацярына Гапановіч.

Источник: Звязда,   20.09.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Чорнае багацце сінявокай   / Сідарок, Ірына /

Беларусь займае трэцяе ў свеце месца па аб'ёмах здабычы торфу, запасы якога ў краіне ацэньваюцца ў больш як чатыры мільёны тон. Сёлета плануецца нарыхтаваць да 2,5 мільёна тон. На рэкультываваных пасля здабычы торфу палях спецыялісты вырошчваюць буякі. Такі вопыт распачаты сумесна з вучонымі Акадэміі навук і Батанічнага саду. Як здабываецца торф і што з яго вырабляюць, расказалі і паказалі эксперты энергетычнай сферы.

Источник: Звязда,   13.09.2022
Рубрика: Экологическая деятельностьНАН Беларуси
Маніторынг паветра, вады і зямлі   / Сідарок, Ірына /

Павелічэнне выкарыстання электробусаў, працяг будаўніцтва трэцяй лініі метро, стварэнне электразарадных станцый і веладарожак, выдзяленне палос для грамадскага транспарту і развіццё маршрутнай сеткі наземнага гарадскога электрычнага пасажырскага транспарту павінны паспрыяць Беларусі рухацца да вугляроднай нейтральнасці. Пра сістэму раздзельнага збору смецця і абарачэнне з адходамі, а таксама маніторынг якасці сталічных паветра, рачной вады і шкодных выкідаў прадпрыемстваў расказалі эксперты. Дарэчы, за геафізічны комплексным маніторынг ААПТ у краіне адказвае НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   03.08.2022
Рубрика: Экологическая деятельность
Не патануць у моры смецця   / Сідарок, Ірына /

16 рэгіянальных аб'ектаў па сартаванні і выкарыстанні цвёрдых камунальных адходаў сумарнай магутнасцю каля 1,2 млн тоны адходаў у год будуць створаны ў Беларусі да 2025 года. Міністэрства ЖКГ да 2024 года плануе ўкараніць дэпазітную закладную сістэму абарачэння спажывецкай упакоўкі. На думку экспертаў, гэта дазволіць у два-тры разы павялічыць збор адходаў упакоўкі, найперш пластыкавых бутэлек. Распрацаваны і тэхналогіі атрымання бяспечных упаковак для ўдасканалення абгортачнай паперы і іншых матэрыялаў. На базе Інстытута агульнай неарганічнай хіміі НАН плануецца арганізаваць іх вопытную вытворчасць. Пра гэтыя і іншыя напрамкі барацьбы з пластыкам распавядаюць эксперты.

Источник: Звязда,   09.06.2022
Рубрика: Наука и технологииЭкологическая деятельность
Інтэлектуальная энергія   / Сідарок, Ірына /

Павышэнне энергетычнай незалежнасці Беларусі шляхам адмаўлення ад вугляродаў, будаўніцтва 91 энергакрыніцы на мясцовых энергарэсурсах магутнасцю 540 МВт, укараненне сістэмы аўтаматычнага кіравання асвятленнем, выкарыстанне аднаўляльных крыніц энергіі, лічбавізацыя вытворчых і ўпраўленчых працэсаў... Пра гэтыя і іншыя падыходы да энерга- і рэсурсазберажэння і эфектыўнасці расказалі эксперты. Пра інфарматызацыю працэсаў у камунальных сістэмах расказаў Вадзім Кіцікаў, дырэктар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі.

Источник: Звязда,   13.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииЭкологическая деятельность
Разумныя датчыкі напаўняльнасці ў нашай рэальнасці   / Сідарок, Ірына /

Кандыдатам на ролю аднаго з відаў мясцовага паліва ў Беларусі могуць стаць адходы з тэкстыльных ануч і зношанага адзення, лічаць спецыялісты, якія вывучаюць цеплатворную здольнасць гэтага смецця. Такая сыравіна добра збіраецца, не патрабуе асаблівых умоў захоўвання, не ўтрымлівае небяспечных для здароўя рэчываў, мае чацвёрты клас бяспекі, заўважыў Віктар Голубеў, загадчык сектара «Тэхналогіі ўтылізацыі адходаў» Інстытута энергетыкі НАН Беларусі. Якія яшчэ новыя тэхналогіі прапануецца ўкараніць у сістэме ЖКГ?

Источник: Звязда,   12.04.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Біяраскладальная замест пластыкавай   / Сідарок, Ірына /

Штогод у свеце ўтвараецца каля 300 млн тон пластыкавых адходаў, палова з якіх — пластыкавая ўпакоўка. Уклад беларусаў у гэты аб'ём — да 150 тысяч «пластыкавых» тон вытворчасці, з якіх перапрацоўваецца да 90 %. Пры гэтым у свеце працягваецца ўжыванне тары, пакетаў і аднаразовага посуду з пластмасы, што непакоіць эколагаў. Як зрабіць упакоўку больш экалагічнай і бяспечнай для наваколля, што робіцца для ўтылізацыі і перапрацоўкі пластыкавага смецця і чым можна замяніць пластык ды пенапласт, расказалі эксперты, у тым ліку дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі Валерый Ганчароў і дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі Аляксандр Рагачоў.

Источник: Звязда,   15.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Ядзерная медыцына   / Сідарок, Ірына /

Вырабляць штогод па адным новым радыянуклідным фармацэўтычным прэпараце і стварыць Цэнтр ядзернай навукі і тэхналогій з функцыянальным даследчым ядзерным рэактарам. Пра гэтыя і іншыя планы, а таксама найноўшыя методыкі лячэння захворванняў і сумесныя расійска-беларускія праекты ў сферы тэхналогій ядзернай медыцыны расказалі эксперты галіны, у тым ліку загадчык лабараторыі радыяцыйна-хімічных даследаванняў навакольнага асяроддзя Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны НАН Беларусі Міхаіл Жэмжураў.

Источник: Звязда,   01.03.2022
Рубрика: Сотрудники НАННаука и технологииМеждународное сотрудничество
Ядзерная бяспека: штодзённая і ліцэнзаваная   / Сідарок, Ірына /

Беларусь знаходзіцца на этапе распрацоўкі закона аб рэгуляванні бяспекі на аб'ектах выкарыстання атамнай энергіі. Асобная глава закона — сістэма тэхнічнай падтрымкі як арганізма забеспячэння навуковага суправаджэння рэгулюючай дзейнасці. Мяркуецца таксама заканадаўча замацаваць экспертную суполку ці пул экспертаў, якія атрымалі допускі на выкананне розных работ па ацэнцы і экспертызе бяспекі. А яшчэ — стварыць камісію па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы. Што робіцца ў краіне для навуковага забеспячэння радыяцыйнай бяспекі, расказалі эксперты галіны, у тым ліку генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў — Сосны НАН Беларусі Андрэй Кузьмін.

Источник: Звязда,   26.02.2022
Рубрика: Сотрудники НАН
Хто АЭС "нарадзіў", той за яе і адказвае   / Сідарок, Ірына /

Сёлета Беларусь стала атамнай дзяржавай, таму не дзіва, што ў галоўны дакумент краіны, прапановы па змяненнях у які вынесены на рэферэндум, дададзена навела «Рэспубліка Беларусь развівае атамную энергетыку ў мірных мэтах, забяспечвае бяспеку пры вытворчасці і выкарыстанні атамнай энергіі». Гэты праект стаў для Беларусі гарантам энергетычнай бяспекі ў найбліжэйшыя дзесяцігоддзі і вялікім крокам у развіцці нацыянальнай эканомікі, адзначаюць айчынныя энергетыкі. Яны не выключаюць, што ў Беларусі будзе будавацца другая АЭС. Навуковыя даследаванні і эканамічныя разлікі, зыходзячы з комплекснай праграмы развіцця краіны, вядуцца пад кіраўніцтвам НАН з удзелам расійскіх спецыялістаў. Мяркуецца, што да восені 2022-га кіраўніку дзяржавы будуць унесены адпаведныя прапановы.

Источник: Звязда,   02.02.2022
Рубрика: НАН Беларуси
Пакеты з кукурузы выратуюць экалогію?   / Сідарок, Ірына /

Беларусь амбіцыйна плануе да 2035 года выкарыстоўваць 90 % цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА) замест таго, каб захоўваць іх на смеццевых палігонах (цяперашняя лічба — 25 %). Пра планы на карысць ад смецця і асаблівасці абыходжання з ім распавядаюць спецыялісты, у тым ліку вучоны сакратар Інстытута жыллёва-камунальнай гаспадаркі НАН Беларусі Ірына Вага.

Источник: Звязда,   25.01.2022
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Стратэгічны выкапень, актываваны вугаль і ўгнаенне   / Сідарок, Ірына /

Ужыванне мясцовых відаў паліва, у тым ліку торфу, каторы год з'яўляецца аднйо з прыярытэтных задач энергакомплексу краіны. Сярод іншых напрамкаў ужывання торфу - стварэнне актываванага вуглю. перспектыўны праект энергетыкаў і НАН Беларусі - выпуск угнаенняў з выкарыстаннем торфу.

Источник: Звязда,   22.12.2021
Рубрика: Экологическая деятельностьНаука и производство
Што рабіць з адходамі   / Сідарок, Ірына /

Стварэнне эфектыўнай сістэмы абыходжання з адходамі, памяншэнне аб'ѐмаў іх утварэння, максімальнае выкарыстанне смецця, абмежаванне выкарыстання пластыку і ўкараненне вытворчасцяў па біяраскладальнай упакоўцы. Такія мэты, што ставіць перад сабой Беларусь на найбліжэйшыя гады, агучваліся за круглым сталом «Удасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі» ў межах экафоруму. Валерый Ганчароў, дырэктар Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН, прадставіў тэхналогію вытворчасці біяраскладальных палімераў на аснове прыроднай сыравіны.

Источник: Звязда,   16.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельностьМероприятия НАН
Што рабіць з адходамі   / Сідарок, Ірына /

Стварэнне эфектыўнай сістэмы абыходжання з адходамі, памяншэнне аб'ёмаў іх утварэння, максімальнае выкарыстанне смецця, абмежаванне выкарыстання пластыку і ўкараненне вытворчасцяў па біяраскладальнай упакоўцы. Такія мэты, што ставіць перад сабой Беларусь на найбліжэйшыя гады, агучваліся за круглым сталом «Удасканаленне сістэмы абыходжання з адходамі» ў межах экафоруму. Падчас мерапрыемства айчынныя і замежныя эксперты падзяліліся не толькі тэхналогіямі, але і напрацоўкамі нарматыўна-прававой базы ў сферы абясшкоджвання і выкарыстання адходаў.

Источник: Звязда,   15.06.2021
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Пчаляр, археолаг, гадзіншчык   / Сідарок, Ірына /

"Уладкавацца на працу" 12-13 чэрвеня ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі падчас сямейнага фестывалю "Букідс. Прафесіі" змогуць нават самыя маленькія наведвальнікі.

Источник: Звязда,   08.06.2021
Рубрика: Мероприятия НАН
Бяспекі шмат не бывае   / Сідарок, Ірына /

Бяспекі можа быць толькі дастаткова, зашмат яе не бывае, упэўнены айчынныя эксперты атамнай галіны. З гэтай нагоды Беларусь правяла ў 2016—2018 гадах на БелАЭС стрэс-тэсты, хоць станцыя на той момант была яшчэ не гатовая. Пра іх вынікі распавядаюць спецыялісты, у тым ліку Аркадзь Аронаў, загадчык геафізічнай абсерваторыі Цэнтра геафізічнага маніторынгу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Источник: Звязда,   09.02.2021
Рубрика: Сотрудники НАН
АЭС, прыродны газ, АКЭ i энергiя ад адходаў   / Сідарок, Ірына /

Сродкам для змяншэння энергазалежнасцi Беларусi i павышэння энергаэфектыўнасцi павiнна стаць дыверсiфiкацыя выкарыстоўваемых вiдаў палiва шляхам прыцягнення ў энергетычна-палiўны баланс краiны мясцовых вiдаў палiва i аднаўляльных крынiц энергii. У структуры спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў у Беларусi пераважае iмпартуемая нафта (28 %) i газ (62 %). Летась доля газу ў аб'ёме палiўна-энергетычных рэсурсаў, што выкарыстоўваюцца для выпрацоўкi цепла- i электраэнергii, склала ў краiне каля 90 %, расказаў Васiль Гурскі, дырэктар Iнстытута эканомiкi НАН Беларусi.

Источник: Звязда,   01.12.2020
Рубрика: Экологическая деятельность
Энергія смецця, якасць вады і зніжэнне затрат удвая. Камунальнікі і навукоўцы абмеркавалі ўплыў інавацый на жыццё галіны   / Сідарок, Ірына /

Святлодыёды са шматслойнымі нанаплёнкамі, якія мяняюць колер у залежнасці ад часу сутак і падстройваюцца пад біярытм чалавека. Аэракасмічныя здымкі, з дапамогай якіх можна правесці дыягностыку пасадак, у тым ліку лясных. Спецыяльныя прылады-сэнсары для выяўлення «жывых» газаў у паветры... Навукова-тэхнічны прагрэс у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, існуючыя праблемы і жыццёва-неабходныя змены на працягу двух дзён абмяркоўвалі на ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі камунальнікі і вучоныя Беларусі і Расіі.

Источник: Звязда,   31.10.2020
Рубрика: НАН БеларусиМеждународное сотрудничество
«Ядзерная» кар'ера. Як рыхтуюць будучых атамшчыкаў   / Сідарок, Ірына /

Мінскі энергететычны каледж штогод будзе рыхтаваць па спецыяльнасці «Электрычныя станцыі» па 30 студэнтаў-бюджэтнікаў, а ў БНТУ сёлета з'явілася новая спецыяльнасць «Праектаванне і эксплуатацыя АЭС». Усяго ж з 2013 па 2020 год у краіне выпушчана ўжо больш за 950 спецыялістаў, больш за 30 % з іх працуюць на пляцоўцы будаўніцтва станцыі. Чаму настолькі важная высокая кваліфікацыя персаналу для работы на атамнай станцыі, дзе і як рыхтуюць спецыялістаў і што чакае іх пасля вучобы? Адказы на гэтыя пытанні падчас круглага стала ў БелТА далі эксперты.

Источник: Звязда,   29.10.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАН
Жыццё гарадоў: зялёнае і камфортнае   / Сідарок, Ірына /

Забарона сечкі дрэў у жылых кварталах, распрацоўка схем азелянення тэрыторый агульнага карыстання для гарадоў і сёл, стварэнне веласіпеднай інфраструктуры — па такіх кірункам мусяць уладкоўвацца беларускія мястэчкі, каб жыць у іх было камфортна. Штогод у Мінску выкарыстоўваюць для азелянення самыя разнастайныя расліны, аднак праз высокую антрапагенную нагрузку і загазаванасць НАН Беларусі даволі жорстка рэгламентуе гэты асартымент. Пра патрабаванні да прыгажосці ландшафту, вертыкальнае азеляненне і асаблівасці кветкавага жыцця ў вялікім горадзе расказалі спецыялісты.

Источник: Звязда,   27.10.2020
Рубрика: Экологическая деятельность
Інтэлект зарабляе грошы   / Сідарок, Ірына /

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца ў некалькіх кірунках, акрэсліў Пётр Віцязь, кіраўнік апарату Нацыянальнай акадэміі навук.

Источник: Звязда,   09.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
Як развіваецца навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі   / Сідарок, Ірына /

Сумесныя дасягненні і праграмы дзяржаў, а таксама заклікі аб'ядноўваць сілы не толькі ў распрацоўках, але і ў вытворчасці ды рэалізацыі прадукцыі сталі адной з тэм VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Источник: Звязда,   09.10.2020
Рубрика: НАН БеларусиСотрудники НАНМеждународное сотрудничество
Аўтамабілі, дарогі, спадарожнікі   / Сідарок, Ірына /

Эканамiчныя планы абмяркоўвалi ўдзельнiкi VII Форуму рэгiёнаў Беларусi i Расii на секцыi «Сумесныя праекты як фактар стабiльнага эканамiчнага развiцця Беларусi i Расii» падчас анлайн-сустрэчы. Маштаб сумесных распрацовак дзвюх краiн па праграме Саюзнай дзяржавы ў навуковай галiне акрэслiў Пётр Віцязь, кiраўнiк апарату Нацыянальнай акадэмii навук Беларусі.

Источник: Звязда,   02.10.2020
Рубрика: Сотрудники НАН
АЭС стымулюе электраспажыванне   / Сідарок, Ірына /

Да 2025 года ў Беларусi плануецца ўвесцi да 1200 МВт новых электрычных магутнасцяў, што супастаўна з магчымасцямi аднаго энерга блока, а каб выраўняць графiкi нагрузкi спажывання электраэнергii, у межах iнтэграцыi АЭС у энергасiстэму ўжо сёлета пачнуцьпрацаваць электра катлы агульнай магутнасцю 916 МВт.

Источник: Звязда,   24.07.2020
Рубрика: НАН Беларуси
За 30 кіламетраў ад АЭС   / Сідарок, Ірына /

Прадстаўнікі Лундскага ўніверсітэта (Швецыя), Інстытута радыебіялогіі НАН, Белгідрамета і Пецярбургскага навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай гігіены замяраюць радыяцыйны фон за 30 кіламетраў ад Беларускай АЭС і ў прыграніччы. Аналагічныя экспертызы ўжо неаднаразова праводзіліся ў раёне атамнай станцыі, аднак мэта гэтага даследавання — забяспечыць незалежны маніторынг наваколля як аснову для параўнання і працяглага назірання ў будучым, заўважыў загадчык лабараторыі мадэлявання і мінімізацыі антрапагенных рызыкаў Інстытута радыебіялогіі НАН Беларусі Аляксандр Дворнік.

Источник: Звязда,   23.10.2019
Рубрика: Сотрудники НАНМеждународное сотрудничествоЭкологическая деятельность
Эканоміка павінна "пазелянець"   / Сідарок, Ірына /

Эканамічны рост без шкоды для наваколля, зніжэнне энергаспажывання ў жыллі да 90 кілават на квадратны метр, стварэнне 166 электразарадных станцый для аўто да канца года і давядзенне аднаўляльных крыніц энергіі да 9 % у энергабалансе краіны да 2030-га. Такія мэты ставяць перад сабой арганізацыі і ведамствы Беларусі на шляху развіцця зялёнай эканомікі. Пра дасягненні краіны ў развіцці зялёнай эканомікі распавядаюць загадчык сектара эколага-эканамічных праблем Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Надзея Батава, вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі аптымізацыі геасістэм Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Людміла Краўчук і інш.

Источник: Звязда,   18.07.2019
Рубрика: Сотрудники НАНЭкологическая деятельность
Невядомы ўзрост Мірскага замка   / Сідарок, Ірына /

Вызначыць дакладны час з'яўлення на Беларусі вядомага абарончага збудавання дагэтуль немагчыма, хоць розных гіпотэз існуе шмат. Навуковыя супрацоўнікі Замкавага комплексу «Мір» працуюць над тым, каб знайсці год заснавання замка. Праводзяцца работы і даследчыкамі з Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Кіруе археалагічнымі работамі супрацоўніца НАН Беларусі Ірына Ганецкая.

Источник: Звязда,   17.10.2018
Рубрика: Сотрудники НАННАН БеларусиНаука и общество
Як "звяздоўка" археолагам стала...   / Сідарок, Ірына /

Інфармацыя пра знойдзеныя на раскопках пад вёскай Кульнева ў Расонскім раёне могілкі XVІ стагоддзя абляцела на днях ледзьве не ўсе СМІ. Аднак яшчэ паўтара тыдня таму назад, калі археолагі адкапалі першыя чатыры шкілеты, былі сумненні, ці так гэта. Меркавалася, што гэта ўсё ж абаронцы цытадэлі Сокал, якую ўжо трэці год даследуюць валанцёры Полацкага археалагічнага легіёна (ПАЛа), створанага 20 гадоў таму супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі Маратам Клімавым.

Источник: Звязда,   04.08.2018
Рубрика: Сотрудники НАННаука и общество
Няма немагчымага   / Сідарок, Ірына /

Прыгожых, няўрымслівых, творчых, таленавітых, найлепшых жанчын — пераможцаў X рэспубліканскага конкурсу “Жанчына года-2017” узнагародзілі ў сталіцы. Пераможцамі намінацыі «Жанчына ў навуцы» сталі прафесіяналы, якія зрабілі значныя адкрыцці і распрацоўкі для краіны. Уладзімір Гусакоў, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, падкрэсліў навуковыя дасягненні жанчын.

Источник: Звязда,   20.03.2018
Рубрика: Сотрудники НАННАН Беларуси
1 2